А зараз пагаворым пра адзін з ключавых прыярытэтаў праграмы дзейнасці ўрада ў частцы рэалізацыі праекта "БелАЭС". Да канца 2025 года аб'ём спажывання электраэнергіі ў цэлым па Беларусі вырасце да 44 мільярдаў кілават-гадзін, а гэта значыць плюс 6 мільярдаў да цяперашняга значэння. Рост спажывання электраэнергіі профільнае міністэрства прагназуе як за кошт стварэння новых інавацыйных вытворчасцей, так і мадэрнізацыі дзеючых. А таксама будаўніцтва новага электражылля, дзе і батарэі, і вада грэюцца ад сеткі.
Колькі кілават ужо вырабіў першы энергаблок БелАЭС, якая ступень гатоўнасці другога, наколькі зможам у найбліжэйшы час знізіць залежнасць ад імпарту прыроднага газу? Пра гэта і не толькі распавядзе Міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч у "Галоўным эфіры" ў гэту нядзелю.













