Наконт развіцця трансатлантычнага супрацоўніцтва гаварылі напярэдадні ў Акадэміі навук Беларусі

13 мая 2015

Наконт развіцця трансатлантычнага супрацоўніцтва гаварылі напярэдадні прадстаўнікі дыпмісій, навукоўцы-гуманітарыі і аналітыкі ў Акадэміі навук Беларусі. У форуме ўпершыню прынялі ўдзел Куба, Эквадор, Венесуэла і Бразілія. І ўсё для таго, каб разам выпрацаваць адзіна правільныя і эфектыўныя шляхі інтэграцыі. Прычым, не толькі ў навуковай сферы.

Па выніках форуму плануецца стварыць спецыяльнае выданне, на старонках якога ўсе праекты змогуць убачыць і студэнты ўніверсітэтаў.