Пра раўнапраўе мужчын і жанчын сёння гаварылі ў Мінску

26 июня 2013

На пасяджэнні Нацыянальнага савета па гендарнай палітыцы падвялі вынікі работы па забеспячэнні сацыяльнай справядлівасці. Экспертныя групы правялі даследаванні ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі. Упершыню ў Беларусі вывучаны пытанні рэпрадуктыўных паводзін жанчын і суб'ектыўнага дабрабыту моладзі.


Мар'яна Шчоткіна, Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі: Вялікая ўвага надаецца сямейнай палітыцы, для таго каб гэтая двайная нагрузка жанчын падзялялася. Вельмі цікавае даследаванне было праведзена Белстатам. Толькі 68% апытаных бацькоў, у якіх дзеткі ва ўзросце да 4 гадоў, займаюцца іх выхаваннем. Мужчынам трэба таксама браць адказнасць на сябе. І даваць жанчынам магчымасць самарэалізавацца.


Нацыянальны план дзеянняў па гендарнай палітыцы да 2015 года таксама прадугледжвае ўкараненне тэматычных ведаў у сістэму адукацыі нашай краіны. Працягнецца і работа па развіцці праграмы планавання сям'і, паляпшэнні рэпрадуктыўнага здароўя.