Аб злачынствах Вермахта ў акупіраванай Беларусі глядзіце ў дакументальных расследаваннях 6,7,8 мая пасля "Панарамы"

6 мая 2019

Вайна адняла ў іх дзяцінства. Успаміны малалетніх вязняў канцлагераў, у якіх забіралі кроў для нямецкіх салдат і якіх выкарыстоўвалі як жывы шчыт ад надыходзячых часцей Чырвонай Арміі.  Дакументы з архіваў Германіі, дзе чорным па белым аб злачынствах Вермахта на акупіраванай тэрыторыі Беларусі - трылогія дакументальных расследаванняў Агенцтва тэленавін "Яны забівалі анёлаў", "10 дзён пекла" і "Армія цемры" 6, 7 і 8 мая ў эфіры "Беларусь 1" адразу пасля "Панарамы".