Аб спробе замаху і сваім стаўленні да радыкалаў Рыгор Азаронак расказаў у праграме "Скажынемаўчы"

21 октября 2021
Журналісцкія расследаванні аб дзейнасці радыкальнай  апазіцыі і спробах замахаў на Прэзідэнта, дэпутата Алега Гайдукевіча і журналіста Рыгора Азаронка па-ранейшаму на пагалосцы ў грамадскасці. Чаму не ўсе дэталі гучных прэцэдэнтаў вядомыя дагэтуль, растлумачыў адзін з журналістаў, якія працуюць на лязе інфармацыйнай барацьбы, - палітычны аглядальнік СТБ Рыгор Азаронак.

Спыталіся ў Рыгора Азаронка і пра затрыманне Рамана Пратасевіча. Журналіст адзначыў: рэзананс вакол моманту затрымання раздзьмулі заходнія і празаходнія СМІ спецыяльна, па камандзе куратараў, і назваў тое, што адбывалася, правакацыяй. 

Таксама Рыгор Азаронак дэталёвей расказаў аб спробе замаху на яго і аб сваім стаўленні да радыкалаў. Паразважаў аб нацыянальнай ідэнтычнасці, шматвектарнай палітыцы Беларусі. Падрабязнасці  ў афіцыйным тэлеграм-канале "Скажынемаўчы" і на YouTube-канале "Беларусь 1".