Пра подзвіг Аляксандра Мамкіна ў праекце "За секунду да подзвігу"

15 мая 2015

У Полацкім раёне выратавалі рарытэтныя фрагменты самалёта, на якім лятаў Аляксандр Мамкін. Мясцовыя жыхары адстаялі часткі рухавіка ў паляўнічых за чорным металам. У гады Вялікай Айчыннай вайны лётчык пераляцеў цераз лінію фронту і выратаваў 10 дзяцей, пры гэтым сам пілот загінуў. Гэтую гісторыю, адноўленую пры дапамозе сучаснай камп'ютарнай графікі і візуальных эфектаў, вы можаце ўбачыць у новым праекце Агенцтва тэленавін "За секунду да подзвігу". Сёння фільм чацвёрты. У рамках "Панарамы".