Аб падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона гаварылі на Прэзідыуме Савета міністраў

22 сентября 2015

Батарэі ў дамах пацяплеюць, як толькі слупок тэрмометра пойдзе ўніз. На Прэзідыуме Савета міністраў сёння гаварылі аб падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона. Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў звярнуў увагу на недахопы мінулых гадоў і крокі па іх ухіленні сёлета. У прыватнасці, гаварылі аб замене і будаўніцтве цепласетак, а таксама запасах паліва. Прадстаўнікі профільных ведамстваў адзначылі, што зараз гатоўнасць да зімы вышэйшая, чым у 2014-м.

Галоўная праблема на сёння - запазычанасць органаў дзяржкіравання і аблвыканкамаў за пастаўленую цеплавую энергію. Гэта каля 80 мільярдаў рублёў. Больш за ўсё пратэрмінаваных выплат - у Мінскай вобласці.