Аб планах выхаду на еўрапейскі рынак распавёў журналістам старшыня Беллёгпрама

10 февраля 2017

Мікалай Яфімчык растлумачыў, што такія амбіцыйныя праекты - у тым ліку вынік адмены квот на імпарт тэкстыльнай прадукцыі ў ЕС. Ужо вызначаны пэўныя крокі ў супрацоўніцтве паміж беларускімі і еўрапейскімі кампаніямі. А нядаўна прайшлі сустрэчы ў Мілане - італьянскіх дызайнераў зацікавіла беларускае адзенне і вырабы для дома. І сёння паміж Камітэтам прафсаюзаў Беларусі і канцэрнам "Беллёгпрам" заключана так званае тарыфнае пагадненне, якое забяспечвае льготы для работнікаў прадпрыемстваў і ўмовы для максімальна эфектыўнай працы кампаніі. Падвялі і вынікі 2016-га.

Сёння беларускія дызайнеры працуюць над тым, каб трапіць на міжнародную закрытую выставу ў Мілане, дзе прадаюць эксклюзіўныя тавары з усяго свету.