Пра першы тыдзень IV чвэрці ў "Галоўным эфіры"

26 апреля 2020
Адзіную платформу для школьнікаў усёй краіны створаць у Беларусі да канца года. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін распавёў Міністр адукацыі  Ігар Карпенка.

Яна дазволіць школьнікам дыстанцыйна знаёміцца з дадатковымі навучальнымі матэрыяламі і выкладчыцкімі напрацоўкамі. У якім фармаце будуць праходзіць выпускныя вечары, стане зразумела да канца мая. А вось дату заканчэння навучальнага года змяняць не будуць - завершыцца 30 мая. Што датычыцца выпускных іспытаў і ЦТ ва ўмовах пандэміі, форму змяняць не будуць. 

Такім чынам, IV  чвэрць: з чаго пачаўся і як прайшоў першы тыдзень? Наведвальнасць. Масачны рэжым. Міжнародны вопыт. Пра ўсё распавядзём ужо сёння ў 9 вечара ў "Галоўным эфіры".