Аб патрыятычным выхаванні моладзі гаварылі ў музей Вялікай Айчыннай вайны

24 февраля 2018

Музей Вялікай Айчыннай вайны стаў пляцоўкай для абмеркавання важнасці ваенна-гістарычнай спадчыны. Аб патрыятычным выхаванні моладзі яшчэ напярэдадні Дня абаронцы Айчыны і 100-годдзя Узброеных сіл Беларусі гаварылі ветэраны, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, міністэрстваў абароны, адукацыі, а таксама музейныя работнікі. Размова ішла наконт таго, як разумна данесці праўдзівую інфармацыю будучым пакаленням аб ваенных падзеях ХХ стагоддзя, у тым ліку зважаючы на распаўсюджванне неанацысцкіх ідэй у Еўропе.

Уладзімір Макараў, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення Міністэрства абароны Беларусі: "Рэспубліка Беларусь стала першай на постсавецкай прасторы, дзе вернуты высокія сэнсы перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, дзе з абраннем Кіраўніка дзяржавы створана адэкватная сістэма нацыянальнай бяспекі і створана сістэма, што дазваляе аб'ектыўна фарміраваць грамадскую думку, здольную супрацьстаяць гэтым пагрозам".

Даведацца аб бітвах і подзвігах на полі бою і ў тыле юныя беларусы могуць не толькі дзякуючы музейнай экспазіцыі, але і пакуль яшчэ ад удзельнікаў тых падзей. У Беларусі памяць аб ваенных дзеяннях захоўваюць больш чым 9 тысяч ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.