Аб новых тарыфах і падыходах у аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі распавялі ў Міністэрстве ЖКГ

24 марта 2016

Кіраўнік ведамства Аляксандр Церахаў падкрэсліў: урад вызначыў дакладны алгарытм выдаткаў і планава-разліковы кошт. Гэта неабходна для выключэння фактаў безгаспадарлівасці і ўключэння ў новыя жыроўкі няпрофільных выдаткаў. Падлічылі і ўзровень пакрыцця паслуг насельніцтвам на прыкладзе стандартнай двухпакаёвай кватэры. Так, сёлета будзем аплачваць ледзь больш як 40% ад поўнага кошту. Нагадаем, Прэзідэнт Беларусі напярэдадні падпісаў указ, паводле якога паніжаныя кошты на 6 камунальных паслуг, а таксама зацверджаныя гранічна дапушчальныя тарыфы на гэты год на 14 відаў ЖКП.

Жыроўкі з разлікамі беларусы атрымаюць сёння - заўтра. Аплаціць камунальныя паслугі без штрафаў і пені можна да 5 красавіка. У новых квітанцыях будзе разлік па тарыфах за люты і сума пераразліку за студзень ужо па зноў налічаных тарыфах. А з кастрычніка ўступіць у сілу норма аплаты за ваду і каналізацыю ў пустуючых дамах (без лічыльнікаў).