Аб новых сацыяльна важных аб'ектах - у рубрыцы "Патрэбнае людзям"

21 ноября 2020

Ствараюцца ў краіне ўсе ўмовы для нараджэння і развіцця дзяцей. Будуюцца дзіцячыя сады і школы, медыцынскія ўстановы і шматкватэрныя дамы. Аб новых сацыяльна важных аб'ектах паводле традыцыі раскажам у рубрыцы "Патрэбнае людзям".

Гэтым разам наша здымачная група адправілася ў Нясвіж. Там адкрылі новы дзіцячы сад. Дашкольную ўстанову пабудавалі менш як за год. Для развіцця дзяцей ёсць басейн, STEM-цэнтр, трэнажорная і музычная залы. Больш падрабязна - Алена Вітко (відэа).