Учора Прэзідэнт Беларусі падпісаў дэкрэт нумар адзін па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Галоўны прынцып - індывідуальны падыход. Мясцовая ўлада разгледзіць кожную сітуацыю асобна і дапаможа з працаўладкаваннем. Пра гэта сёння паведаміў першы намміністра працы і сацабароны. Да 1 красавіка будуць сфарміраваныя спісы беларусаў, не занятых у эканоміцы. Важна скласці іх на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці і з індывідуальным падыходам. У Мінску праца ёсць. На гэты момант больш за 11 000 вакансій.
Да 1 красавіка будуць сфарміраваныя спісы беларусаў, не занятых у эканоміцы
26 января 2018













