Аб новым графіку ЦТ і іншых навінах. Прэзідэнт абмеркаваў пытанні адукацыі

14 Мая 2020
У Палацы Незалежнасці прайшла яшчэ адна сустрэча: з дакладам у Прэзідэнта былі віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка і кіраўнік Міністэрства адукацыі Ігар Карпенка. У цэнтры ўвагі - заканчэнне навучальнага года, уступная кампанія і летні адпачынак дзяцей. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, ніякія праблемы ў эканоміцы і ніякія вірусы не паўплываюць на актуальную тэму ў сферы адукацыі дзяцей і рашэнняў у гэтым плане.

Мінадукацыі не бачыць ніякіх праблем з атэстацыяй школьнікаў па выніку навучальнага года. У школах арганізавана і індывідуальнае аддаленае навучанне пры дапамозе лічбавых тэхналогій. Для вырашэння ўсіх спрэчных момантаў таксама гатовы алгарытм - пра гэта Ігар Карпенка распавёў сёння журналістам па выніках сустрэчы з Кіраўніком дзяржавы.

Таксама Мінадукацыі зменіць графік выпускных экзаменаў у дзявятых і адзінаццатых класах школ. Завяршэнне навучальнага года запланаванае на 30 мая. Усе неабходныя меры засцярогі ў цяперашняй эпідсітуацыі будуць прынятыя.