"Пра купюры без купюр"

30 июня 2016

Пад такой назвай у Брэсцкай абласной бібліятэцы праходзіць выстава. Бібліятэкары аб'ядналі ў адным месцы газеты і часопісы, на старонках якіх шырока абмяркоўваецца тэма дэнамінацыі ў Беларусі. Тут можна пазнаёміцца з новым фарматам грашовых знакаў і з сакрэтамі, як адрозніць падробку ад сапраўднай купюры.

Тут паказаныя часопісныя артыкулы пра тое, як планаваць свой бюджэт, як абнавіць свой гардэроб і сэканоміць, як і дзе танна адпачыць.