Аб гатоўнасці школ, дзіцячых садоў да 1 верасня сёння гавораць ва ўрадзе, нараду праводзіць прэм'ер. Гэта даручэнне Прэзідэнта - ліквідаваць усе недахопы. Размова ідзе і пра бяспеку ў школах, і пра харчаванне, і пра тое, як будуць падвозіць дзяцей да навучальных устаноў, а галоўнае - на чым. Усе гэтыя пытанні адносяцца да бытавой часткі працы школ, але ад іх не менш залежыць якасць адукацыі, бо гэта камфорт нашых дзяцей. На сувязі ўсе губернатары, профільны міністр.
Восем дзён застаецца да 1 верасня. З 6 тысяч школ па краіне актаў гатоўнасці пакуль няма ў 53-х. На фінансаванне ўсёй сістэмы адукацыі сёлета ў Беларусі выдзелена 10 мільярдаў рублёў.













