У пратакольнай частцы прыёму прымала ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. А ўжо праз дзень у Наталлі Качанавай місія ў Наваполацку: рэканструкцыя лядовага палаца, галоўнай трэніровачнай базы клуба "Хімік". А яшчэ на тыдні кадравы дзень: у спісе толькі мужчынскія прозвішчы, усяго адна жаночая - Наталлі Качанавай, якая прадстаўляла кандыдатуры Кіраўніку дзяржавы.
А паміж гэтымі мерапрыемствамі штодзённае прыняцце дзясяткаў рашэнняў па самым шырокім коле праблем: ад зваротаў грамадзян і занятасці да працы мясцовых улад і каардынацыі дзеянняў вертыкалі. Гэта толькі малая доля таго сур'ёзнага спектра задач, якія стаяць перад кіраўніком палітычнага штаба краіны. Мы адправіліся на малую радзіму Наталлі Качанавай у Полацк, адкуль яна пачынала сваю кар'еру, каб пагаварыць пра тое, як гэта жанчыне прымаць мужчынскія рашэнні. Наш эксклюзіў прама зараз.













