Аб галоўных трэндах выбарчай кампаніі - у шчырым інтэрв'ю для "Галоўнага эфіру" Лідзія Ярмошына

17 ноября 2017

Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў пройдуць не без барацьбы.

Такі прагноз у інтэрв'ю нашаму тэлеканалу дала кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Больш вострай канкурэнцыя будзе за дэпутацкія мандаты Мінгарсавета, крыху меншае напружанне чакаецца ў абласных Саветах дэпутатаў. А вось на сяле не варта чакаць палітычных баталій, лічыць Ярмошына. Аб галоўных трэндах выбарчай кампаніі - у шчырым інтэрв'ю для "Галоўнага эфіру".

Гэта толькі фрагмент вялікай гутаркі з Лідзіяй Ярмошынай. Хто заяўляе пра дэпутацкія амбіцыі, ці наспела рэформа мясцовага самакіравання? А таксама як Інтэрнэт у свеце становіцца рычагом уплыву на выбары, чаму ў кіраўніка Цэнтрвыбаркама няма акаўнта ў сацыяльных сетках? Пра гэта і не толькі ў "Галоўным эфіры" ў гэтую нядзелю.