Аб вялікай справе для маленькай вёскі ў рубрыцы "Зваротная сувязь"

16 марта 2019

І пачнём з гісторыі, якая атрымала шырокую агалоску ў грамадстве і літаральна змяніла жыццё цэлай вёскі. Падчас "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" адно з відэапытнняў закранула не лёсавызначальны выпадак, а, хутчэй, выкананне мары. Аб гэтым мы ўжо расказвалі ў "Галоўным эфіры". Нагадаем, Данііл Аксёнаў - вучань дзявятага класа сярэдняй школы ў Слуцкім раёне - разам з сябрамі ў закінутым будынку на тэрыторыі дзіцячага садка зрабілі трэнажорную залу. Так, вось толькі мясцовыя ўлады такую ідэю тады не падтрымалі. Гэта і зразумела: заняткі ў трухлявым будынку небяспечныя. Але на сітуацыю звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы. Унесці свой уклад вырашылі і мы. На кліч Белтэлерадыёкампаніі адклікаліся спартсмены, бізнесмены і проста неабыякавыя людзі. Увасобіць мару хлапчука ў рэальнасць дапамагалі без малога ўсёй краінай.

І вось сёння ў вясковай школе адкрылі фітнес-клас з прафесійнымі трэнажорамі. Аб вялікай справе для маленькай вёскі ў нашай пастаяннай рубрыцы "Зваротная сувязь".

Расказвае Аляксандр Харавец. Усё гэта "падлеткавае шчасце" размясцілася на 25 квадратных метрах. Данііл Аксёнаў - той самы хлопец, які падзяліўся сваёй марай з Кіраўніком дзяржавы падчас "Вялікай размовы". Адным з першых абкатаў новыя трэнажоры на сабе. І ўсё ж дагэтуль не верыць, што ў яго роднай школе ўладкавалі фітнес-клас усяго за два тыдні.

Рама для кросфіта, лаўкі для жымаў, трэнажоры для спіны і прэса - большасць інвентара бясплатна дала фірма па вытворчасці спартыўнага абсталявання. А сёння бізнесмены наладзілі майстар-клас для школьнікаў. І, нягледзячы на выхадны дзень, у новай трэнажорцы аншлаг. Школьнікі па чарзе асвойваюць увесь інвентар. І рыхтуюцца да ўмацавання цяглічнага гарсэта.

Незавешаныя вокны ў школьным фітнес-цэнтры - свайго роду маркетынгавы ход. Паводле ідэі, вучні, якія займаюцца на трэнажорах, павінны прылучаць да здаровага ладу жыцця і дарослых. Дарэчы, наведванне школьнай спартзалы для мясцовых будзе абсалютна бясплатным.

Працаваць фітнес-клас будзе штодня да 8 вечара. Так што, часу на аздараўленне павінна хапіць усім. І хто ведае, можа, менавіта гэтая вясковая зала стане адпраўным пунктам для будучых алімпійскіх чэмпіёнаў. Сам жа Данііл Аксёнаў паставіў перад сабою новыя мэты.