"Пакаленню Z" раскажуць пра Жыровіцкую ікону Божай Маці і манастыры праз сацыяльныя сеткі і відэакантэнт Агенцтва тэленавін. IT-фармат для духоўнага выхавання моладзі абмеркавалі сёння падчас Калядных чытанняў. Другую дыскусію перанеслі ў скайп-фармат. Да размовы напярэдадні Божага Нараджэння запрасілі 20 гарадоў усёй Мінскай вобласці. Так, да моладзі хочуць данесці 500-гадовую гісторыю Жыровіцкага манастыра і важнасць місіі, якую сёння нясе ікона Божай Маці. Дарэчы, мала хто ведае, што ў старажытнасці беларускай святыні пакланяліся нават рымляне, а сёння яна ўваходзіць у топ-100 праваслаўных рэліквій.
Нагадаем, што ўжо больш за паўтара года працуе пагадненне аб супрацоўніцтве паміж аблвыканкамам і Мінскай мітраполіяй. Адзін з важных пунктаў дакумента - актыўны ўдзел царквы ў адукацыі маладога пакалення. Так, у барысаўскіх школах праводзяцца курсы па асновах праваслаўнай культуры. Там разам з дзецьмі абмяркоўваюць царкоўную гісторыю і традыцыі.
Пра беларускія святыні - у анлайн-фармаце
8 декабря 2020













