"Патрэбнае людзям". Новы дзіцячы сад адкрыўся ў Паставах
30 января 2021
Новы дзіцячы сад адкрыўся ў Паставах. Месца для будаўніцтва выбралі невыпадкова: мікрараён новы, густанаселены. За апошні час наваселле тут адсвяткавалі больш за 200 сем'яў. І большасць з іх шматдзетныя. З просьбай пабудаваць у райцэнтры яшчэ адзін дзіцячы сад звярталіся і да мясцовага кіраўніцтва, і на прамыя тэлефонныя лініі. Пра важны сацыяльны аб'ект у рубрыцы "Патрэбнае людзям" (відэа).













