"Патрэбнае людзям": якія сацыяльна значныя аб'екты пачнуць працаваць у новым мікрараёне Асіповіч

20 ноября 2023

Каб не горш, чым у сталіцы. Развіццё рэгіёнаў на кантролі дзяржавы. Гэта датычыцца не толькі інвестыцыйнай палітыкі (у малых гарадах і на сяле патрэбныя новыя рабочыя месцы), але і будаўніцтва жылля, усёй неабходнай інфраструктуры. Нямала значных сацыяльных аб'ектаў з'явілася ў райцэнтрах і аграгарадках. Будзе больш. Напрыклад, у Асіповічах да новага навучальнага года плануюць адкрыць сучасны адукацыйна-спартыўны цэнтр. А ў Бабруйску стартуе праект па будаўніцтве хірургічнага корпуса. Усе падрабязнасці ў рубрыцы "Патрэбнае людзям" (відэа).