Лістапад умацоўвае свой нардычны характар

11 ноября 2016

На гэта ўплываюць халодныя паветраныя масы з Паўночнай Еўропы. У выхадныя ў сталіцы і Мінскай вобласці захаваецца зімовае надвор'е. Начная тэмпература паветра месцамі апусціцца да мінус 10-14. Таму снег, які выпаў напярэдадні, не растане. Пры гэтым варта быць уважлівымі на дарогах. Прагназуецца галалёдзіца

Аляксандр Бяганскі, начальнік аддзела Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: "У асобных раёнах па поўначы Мінскай вобласці прагназуецца невялікі снег у гэтыя выхадныя дні. Тэмпература паветра нізкая для гэтага часу, пры праясненнях да мінус 14. Дзённы фон тэмператур таксама слаба адмоўны – да мінус 6. У сталіцы ў выхадныя істотных ападкаў не прагназуецца. Дарогі слізкія. Днём мінус 1-4".

Цёплыя курткі і шапкі спатрэбяцца і на пачатку наступнага тыдня, нават нягледзячы на невялікае пацяпленне - ад 0 да плюс 2. Кліматычную карціну панядзелка дапоўніць і невялікі мокры снег.