Новы закон аб карупцыі на стадыі абмеркавання

19 августа 2014

Як выстаяць, калі лёгкія грошы літаральна самі ідуць у рукі. Буйныя чыноўнікі часам забываюць свае абавязкі і без аглядкі ідуць у вір карупцыі. Адзін з яркіх прыкладаў апошняга часу - гэта справа Віцебскай птушкафабрыкі. Сёння ў Генпракуратуры заявілі, што за кратамі апынуліся ўсе фігуранты гэтай справы.


Як спыніць такую разбуральную не толькі для эканомікі, але і для ўсяго грамадства з'яву… Гэтае пытанне не раз уздымалася на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы. Вырашэнне адназначнае - новы закон аб карупцыі. Зараз ён на стадыі абмеркавання. Свае прапановы выказваюць праваахоўнікі, эксперты, дэпутаты і радавыя грамадзяне.


Каго закране закон і якія меры будуць прымацца - у рэпартажы Дзмітрыя Лукшы (відэа).