Новы выгляд у рамках рэспубліканскай акцыі "#Разам з бацькамі" набыў гульнявы комплекс у Жодзіне

12 июня 2020
Марафон па добраўпарадкаванні дзіцячых пляцовак працягваецца ў цэнтральным рэгіёне. Новы выгляд у рамках рэспубліканскай акцыі "#Разам з бацькамі" набыў гульнявы комплекс у Жодзіне. Пляцоўку адрамантавалі маладыя сем'і і валанцёры. Яны пафарбавалі дзіцячыя каруселі, спартыўныя канструкцыі і лаўкі. Такая акцыя прайшла і ў Барысаўскім раёне. Дарэчы, добраўпарадкоўваць дзіцячыя пляцоўкі плануюць ўсё лета. На наступным тыдні эстафету падхопіць Вілейскі раён.