Новы выгляд набудзе сталічны праспект Незалежнасці

21 октября 2019
Галоўная магістраль Мінска значна мяняецца. Ужо заменена асвятленне - усталявалі мачты ў рэтра-стылі. Менавіта такія канструкцыі ўпрыгожвалі вуліцу дзясяткі гадоў таму. Каб аднавіць гістарычны вобраз праспекта, знялі і ўсе рэкламныя плакаты. Гэта толькі частка прац па рэканструкцыі. Усе гарадскія навінкі можна будзе ацаніць  напярэдадні навагодніх свят. 

Зменіцца і тэрыторыя сталічнага парку 50-годдзя Мінска. Акцэнт зробяць на спартыўную інфраструктуру.