Новы навучальны год пачынаецца са школьных кірмашоў

22 июля 2014

Дадатковыя секцыі з канцтаварамі і адзеннем адкрыліся ў магазінах па ўсёй Беларусі. Прадаўцы абяцаюць, што першага верасня ў дзяцей не будзе аднолькавых убораў. Паўтысячы новых мадэляў касцюмаў, спадніц, штаноў і блузак ужо на прылаўках.


Аляксандра Драгун ацаніла новую калекцыю школьнага адзення.


За восемсот кіламетраў прыязджаюць, каб падрыхтавацца да навучальнага года. Таццяна з дачкой Алёнай з Піцера прыехалі ў Мінск і бабулю наведаць, і на шопінг.


Ад канцылярскіх тавараў да школьнага адзення. Літаральна ўсё можна знайсці на такім кірмашы. У сталіцы іх пакуль 15, у жніўні адкрыюць яшчэ 10. Тут вучні могуць самі падабраць сабе гардэроб, нават першакласнікі.


Дарэчы, да новага сезона сшылі пяцьсот мадэляў школьнага адзення. Строгі стыль сумяшчаюць з дызайнерскімі рашэннямі.


Ужо ў канцы месяца арганізуюць і выязны гандаль: каля ўнівермагаў адкрыюць крытыя пляцоўкі са школьнымі прыладамі і адзеннем.


Да новага школьнага сезона ва ўнівермагах і магазінах пачалі рыхтавацца з красавіка. Назапашвалі трыкатажныя вырабы, абутак і канцылярскія тавары. Толькі апошніх на прылаўках - 4 000 разнавіднасцяў. Каб з пакупнікоў не ствараліся чэргі, адкрылі дадатковыя секцыі.


Самыя маштабныя школьныя базары адкрыюцца з 23 па 31 жніўня. А кірмашы ў гандлёвых цэнтрах будуць працаваць да 10 верасня.