Новы навучальны год для педагогаў пачнецца з росту прыбыткаў

2 сентября 2019

Старт першым заняткам у сталічнай сёмай школе ўжо па традыцыі дае міністр працы і сацыяльнай абароны. 45 гадоў назад тут пачалося навучальнае жыццё Ірыны Касцевіч. Гэта дазваляе на свае вочы  ўбачыць недахопы і дасягненні сістэмы адукацыі і, што важна профільнаму міністру, - умовы працы педагогаў. Дарэчы, для іх новы навучальны год пачаўся  з прыемнай навіны:  прыбыткі вырастуць. Гэта забяспечыць павелічэнне тарыфнай стаўкі першага разраду. Нагадаем, паказчык  з 1 верасня  - 41 рубель.

Святочная лінейка ў сёмай школе працягнецца аўтарскім урокам ад старшакласнікаў: пад кіраўніцтвам экспертаў, у тым ліку Ірыны Касцевіч, у гульнявой форме школьнікі абмяркуюць дасягненні суверэннай Беларусі.