Новы турыстычны маршрут па памятных месцах прэзентавалі ў Гомелі

1 апреля 2021
"Дарогай памяці" - ваенна-патрыятычны праект пад такой назвай прэзентавалі сёння ў Гомелі. Галоўнай ідэяй было распрацаваць турыстычны маршрут па памятных месцах абласнога цэнтра і надаць зводцы ваенных і пасляваенных падзей нестандартную форму. Пілотны праект вырашылі запусціць як раз у перыяд школьных канікул. Таму першымі ўдзельнікамі экскурсіі сталі навучэнцы гомельскіх школ. Маршрут даўжынёй у два з паловай кіламетры ахапіў каля 10 лакацый: памятнае месца ля Вечнага агню, братэрскія пахаванні і мемарыялы, гісторыі з'яўлення якіх для шматлікіх застаюцца невядомымі. Таксама ў праграме - наведванне старажытных архітэктурных будынкаў, дзе ў гады вайны вялася актыўная падпольная праца. 

Аксана Лабовіч, старшы навуковы супрацоўнік Гомельскага абласнога музея ваеннай славы: "Тут прадстаўлены партфель экскурсавода - разнастайныя ілюстрацыі, каб навучэнцы не толькі на слых успрымалі прозвішчы і імёны Герояў Савецкага Саюза, але і на свае вочы маглі іх бачыць. Гэты малюнак Емяльяна Барыкіна, Галіна Іванаўна Дакутовіч і Паліна Гельман - лётчыцы".

Апошним пунктам маршруту стаў абласны Музей ваеннай славы. Тут для ўдзельнікаў экскурсіі арганізавалі патрыятычны квэст. Абапіраючыся на падказкі, схаваныя на тэрыторыі вулічнай экспазіцыі, дзецям трэба было прайсці асобны маршрут і па дарозе даведацца шмат новага аб родным горадзе.