Новы турыстычны інфацэнтр адкрыўся ў Мінску

5 февраля 2016

На першым паверсе чыгуначнага вакзала кансультанты прапануюць гасцям сталіцы экскурсіі, карты, буклеты і карысную літаратуру. Інфармацыя прадстаўлена на англійскай, французскай, італьянскай, іспанскай і кітайскай мовах. Таксама тут можна набыць сувенірную прадукцыю. У лютым працаваць турыстычны інфацэнтр будзе з 9-ці да 18-ці гадзін, пазней графік падоўжаць.

Гэта ўжо другі турыстычны інфацэнтр беларускай сталіцы. Яшчэ адзін знаходзіцца на праспекце Пераможцаў ля гасцініцы «Юбілейная».