Новы цэнтр для забору крыві адкрыецца ў Мінску ўжо ў наступным годзе

27 мая 2014

Клініка, аналагаў якой няма на ўсёй тэрыторыі постсавецкай прасторы, будзе мець не толькі кадры сусветнага ўзроўню, але і найноўшае інавацыйнае абсталяванне. У новым цэнтры ўрачы змогуць не толькі забіраць кампаненты крыві ў донараў, але практычна ў тым жа месцы праводзіць працэдуры па пераліванні. Таксама напярэдадні ў Гарадскім цэнтры трансфузіялогіі на базе 6-ай сталічнай бальніцы пачалася акцыя па бязвыплатнай здачы крыві для маці.


Доўжыцца акцыя будзе да 14 чэрвеня, калі адзначаецца Сусветны дзень донара. Дарэчы, больш за тысячу беларусаў ужо выказалі жаданне здаць кроў у дзеючым цэнтры. А ў беларускай базе донараў налічваецца звыш 300 тысяч чалавек.