Новы трэнажорны комплекс атрымалі студэнты і выкладчыкі БДПУ

23 мая 2022
Карысны падарунак да "Дня здароўя"! Новы трэнажорны комплекс атрымалі студэнты і выкладчыкі педагагічнага ўніверсітэта. Дзесяць трэнажораў усталявалі на стадыёне БДПУ, яны разлічаны на ўмацаванне ўсіх груп мышцаў. Студэнты разам з рэктарам педуніверсітэта правялі тэст-драйв новага абсталявання. Найбольш ён спатрэбіўся ўдзельнікам таварыскага матча па міні-футболе, спартландыі, лёгкаатлетычнай эстафеце.  Падчас "Дня здароўя" таксама падвялі і спартыўныя вынікі года, узнагародзілі пераможцаў і прызёраў спартакіяд БДПУ.

У спартыўнай інфраструктуры педагагічнага ўніверсітэта 20 профільных аб'ектаў. Сярод іх басейн, фітнес-цэнтр, трэнажорная, гульнявая і спартыўная залы. Студэнты могуць займацца рознымі відамі спорту.