Новы steam-цэнтр адкрылі ў Маладзечне

18 февраля 2020
На базе 10-й гімназіі ў Маладзечне сёння адкрылі steam-цэнтр. Тут школьнікі змогуць атрымліваць IT-адукацыю з дапамогай робатаў-умельцаў, гоначнага раллі і графічных планшэтаў. Вучні будуць асвойваць праграмаванне і канструяванне, навучацца запускаць інтэрактыўныя праграмы па літаратуры і гісторыі. Для гэтага IT-кабінет  аснасцілі відэакамерамі, планшэтамі, ноўтбукамі і наборамі па робататэхніцы. Заняткі будуць праходзіць у форме факультатываў пасля ўрокаў альбо ў суботу. Трапіць на IT-навучанне змогуць усе школьнікі раёна.

У Мінскай вобласці гэты steam-цэнтр восьмы, у краіне такіх тэхналагічных класаў каля сарака. У планах адкрыць яшчэ сто такіх цэнтраў па ўсёй краіне.