Новы спартыўны парк з'явіцца ў Мінску

25 июня 2020
Рэкрэацыйную зону ў мікрараёне Малінаўка ў межах вуліц Рафіева, Бялецкага, Громава і Ясеніна плануюць ператварыць у шматфункцыянальны фізкультурна-аздараўленчы комплекс на свежым паветры. Тут з'явяцца веладарожкі, спартыўныя трэнажоры, пляцоўка для воркаўта, тэнісныя корты і каскад дэкаратыўных вадаёмаў. Прадугледжана і пляцоўка для стрыт-фуду.

Тэрыторыя плошчай больш за трыццаць гектараў будзе падзелена на тры зоны. Першы этап плануюць завяршыць праз чатыры гады.