Новы штам каранавіруса "амікрон" выяўлены амаль у 40 краінах свету

6 декабря 2021

Новы штам выяўлены ўжо амаль у 40 краінах, не ізаляваная ў гэтым пытанні ад усяго свету і Беларусь, таму верагоднасць, што "амікрон" прыйдзе і да нас, існуе. Новы штам выклікае боязь нездарма.

Наталля Шмялёва, загадчык лабараторыі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі:

У гэтага віруса адбылася значная колькасць мутацый, якія закранаюць спайк-бялок. У новага віруса больш як 30 мутацый. Мы ведаем, што менавіта спайк-бялок, што размешчаны на паверхні віруснай часціцы, адказны за ўзаемадзеянне з нашым клетачным рэцэптарам і за пранікненне вірусных клетак

Да рызыкі схільныя дзеці ва ўзросце да 2 гадоў і дарослыя ад 20 да 40. Пры гэтым некалькі іншая карціна хваробы - пацыенты скардзяцца на невялікую тэмпературу і моцную слабасць. Урачы заўважылі - "амікрон" працякае лягчэй, чым дэльта-штам.