Пасецы Інстытута пчалярства больш за 80 гадоў. Але ж на гэтай тэрыторыі вуллі размяшчаюцца толькі 21 год. А першую прапіску атрымалі ў Лошыцкім парку сталіцы.
Зараз ў пладовым садзе ва ўтульных доміках працуюць руплівыя насякомыя – пчоласямей больш за 70. У гэты час папуляцыя маладых пчол пастаянна павялічваецца, таму важна сачыць, каб і корму было ў дастатку. Навукоўцы занепакоеныя сёлетнім кантрасным надвор'ем – чакаюць хутчэйшага цвіцення меданосаў.
Прычына – недахоп вады ў глебе. Паводле папярэдніх прагнозаў, першы мёд – малінавы і крушынавы – можна будзе збіраць у сярэдзіне чэрвеня, другі раз ацаніць ураджай салодкага бурштыну пчаляры змогуць восенню.
Мёд валодае карыснымі для здароўя ўласцівасцямі
Пчаляр у сёмым пакаленні Дзмітрый Рахматулін ведае ўсе карысныя перавагі мёду і праполісу. Акрамя таго, што яны ўмацоўваюць імунітэт, валодаюць і бактэрыцыднымі ўласцівасцямі.Аднаўленне папуляцыі абарыгеннай беларускай пчалы
Менавіта праз пылок навукоўцы вызначаюць батанічнае паходжанне мёду, а яшчэ распрацоўваюць ветэрынарныя прэпараты і асаблівую ўвагу надаюць біяразнастайнасці. Тут, пад Самахвалавічамі, аднаўляюць папуляцыю абарыгеннай беларускай пчалы, якая існавала 10 тысяч гадоў таму. Экспедыцыя ў Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік была паспяховай.
Да інавацыйнага праекта далучыўся Інстытут генетыкі і цыталогіі, дзе будуць рабіць ДНК-аналізы знойдзеных асобін. У доследным пчальніку да канца года будзе ўжо каля 300 пчоласем'яў палескай папуляцыі.













