З сённяшняга дня запусцілі інтэрнэт-партал, які будзе карысны як дашкольнікам, так і вопытным карыстальнікам. Адзіны партал па фінансавай дасведчанасці змяшчае інфармацыю, як выбраць крэдыт. Для тых, хто выязджае за мяжу, ёсць прыклады страхавых выплат. З забаў можна пайграць у адукацыйныя гульні і праверыць свой узровень фінансавай дасведчанасці, нават паглядзець мультфільмы і відэаролікі. Кантэнт сайта будзе пастаянна абнаўляцца.
Сяргей Дубкоў, намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі: Плануецца далейшае супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі. У прыватнасці, з Альянсам за фінансавую даступнасць, Сусветным банкам па атрыманні ведаў і ўменні, атрыманні фінансавання, па развіцці сістэм фінансавай дасведчанасці ў нашай краіне. Мяркую, што сумесная вучоба дазволіць падрыхтаваць нас усіх: дзяцей, дарослых, людзей старэйшага пакалення да больш выразнага разумення эканамічных працэсаў у краіне і ўмення кіраваць сваімі зберажэннямі, зберажэннямі прадпрыемстваў, зберажэннямі ўсёй нашай краіны.
Нацбанк сумесна з Міністэрствам адукацыі працуе і над яшчэ адным праектам. У планах за гэты навучальны год распрацаваць праграму па павышэнні фінансавай дасведчанасці ў школах. Яна будзе прызначаная для вучняў старэйшых класаў школ, гімназій і ліцэяў.














