Новы рэйс ад Белавія

29 июня 2015

У пасажыраў з'явіцца дадатковая магчымасць трапіць з Мінска ў Маскву і назад. Ужо з 24 жніўня з Нацыянальнага аэрапорта ў Дамадзедава будзе арганізавана сем рэйсаў замест шасці. Курсіраваць паміж сталіцамі будзе Boeing 737-500. Білеты на самалёт ужо ў продажы. Акрамя таго, у авіякампаніі дзейнічае спецыяльны тарыф "Скайпас Белавія" на некалькі палётаў для пастаянных пасажыраў рэйса Мінск - Масква. Кошт абанемента залежыць ад колькасці набытых білетаў туды і назад і класа абслугоўвання.