Тэхнічная мадэрнізацыя і ў Слуцкім дзяржаўным каледжы. Да адкрыцця рыхтуецца новы Рэсурсны цэнтр вытворчага навучання па спецыяльнасці "Грамадскае харчаванне". Неабходнае абсталяванне (гэта і электрычныя пліты, і сучасныя параканвектаматы) ўжо ўстаноўлена. Адначасова спасцігаць кулінарнае мастацтва там могуць 16 навучэнцаў. Дарэчы, рэсурсны цэнтр даступны і для іншых устаноў прафесійнай адукацыі.
Штогод у Слуцкім каледжы прафесійна-тэхнічную і сярэдне-спецыяльную адукацыю атрымліваюць амаль 700 навучэнцаў. Акрамя гэтага ёсць аддзяленне дадатковай адукацыі дарослых.
Новы рэсурсны цэнтр у Слуцкім дзяржаўным каледжы
23 ноября 2020













