Новы рэктар у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Пятра Машэрава

20 марта 2014
Вышэйшая школа павінна рэгуляваць патокі абітурыентаў, каб эфектыўна вырашаць кадравыя праблемы, падкрэсліў Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, знаёмячы з новым рэктарам Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пятра Машэрава. У ВНУ працаваць над гэтым будзе Аляксей Ягораў, які апошнія 13 гадоў узначальваў юрыдычны факультэт Полацкага дзяржуніверсітэта. Згоду на яго прызначэнне рэктарам ВДУ даў Прэзідэнт.


Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава - адзін з найстарэйшых у краіне. Ён існуе больш за стагоддзе. Некалі педагагічны інстытут, сёння гэта класічны ўніверсітэт, дзе рыхтуюць кадры па 40 спецыяльнасцях.

Віцебскі дзяржуніверсітэт з'яўляецца экспарцёрам адукацыйных паслуг. Вышэйшую адукацыю тут атрымліваюць студэнты з Туркменістана і Кітая. У 2013 годзе ВНУ ўдастоены прэміі ўрада за высокую якасць у сферы аказання адукацыйных паслуг.