Новы рэкорд у бязвізавым Гродне

20 декабря 2017

У абласным цэнтры сёння сустрэлі 50-тысячных турыстаў. Імі сталі жыхары польскага горада Аўгустава. Сям'я прыехала перад Раством на прагулку ў Гродна, і ўжо тут высветлілася, што бязвізавы візіт апынуўся ўдалым. Акрамя віншаванняў ад прадстаўнікоў адміністрацыі вобласці, гасцям уручылі памятныя падарункі і запрасілі прыязджаць у Гродна яшчэ.

Бязвізавы год, паводле слоў экспертаў, даў Гродзенскаму раёну перавагі не толькі з пункта погляду іміджу, але і ў плане эканомікі: за час дзеяння бязвізавага рэжыму турысты пакінулі ў вобласці больш за 10 мільёнаў долараў на пакупках і адпачынку. У сярэднім замежны турыст траціць падчас паездкі 100-120 еўра за суткі.