Новы раздзел на сайце МЗС дапаможа беларусам, якія знаходзяцца за мяжой

29 марта 2020
На сайце беларускага МЗС з'явіўся спецыяльны раздзел для нашых суайчыннікаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе для вяртання на радзіму. 
Цяжкасці з прыбыццём у Беларусь звязаны з абмежавальнымі мерамі многіх краін, накіраванымі на прадухіленне распаўсюджвання COVID-19. Беларусам, якія трапілі ў бяду, прапаноўваецца запоўніць інфармацыю аб сабе, сваім месцазнаходжанні, наяўнасці альбо адсутнасці білетаў і візы. Усе заяўкі будуць апрацоўвацца Міністэрствам замежных спраў.