Ранейшы мост пабудовы 1950-ых гадоў прызналі перадаварыйным. Канструкцыю знясуць, а на яе месцы ўзвядуць сучасны мост, які будзе адпавядаць патрабаванням для інтэнсіўнага руху. Для пешаходаў, а таксама для ўсіх відаў транспарту пуцеправод "Полацкі" закрыюць ужо на наступным тыдні. Для аўтобусаў і маршрутных таксі распрацаваныя аб'язныя маршруты. Адразу некалькі трамвайных маршрутаў будуць прыпынены, таму асноўная нагрузка ляжа на аўтапарк.
Сяргей Саглаеў, намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама: "Першая чарга прадугледжвае будаўніцтва палатна для руху аўтатранспарту, палатна для руху трамваяў і абуладкаванне тратуараў. Другая - будаўніцтва палатна для руху аўтатранспарту і абуладкаванне тратуараў".
Прадугледжана таксама добраўпарадкаванне вуліц і прылеглых да моста тэрыторый.













