Новы праект АТН "Незабыты подзвіг" да 75-годдзя вызвалення Беларусі

10 июня 2019
Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў Агенцтва тэленавін запускае новы праект "Незабыты подзвіг". Іх ведалі ўсе піянеры вялікай савецкай краіны. Іх бралі за ўзор. А апошнім часам задаліся пытаннем: а ці не выдумка ўсё гэта савецкіх ідэолагаў? Аўтары фільма, які ўжо ў аўторак пакажа "Беларусь 1", правялі ўласнае расследаванне, вывучылі дакументы, сведчанні відавочцаў і прайшлі ваеннымі дарогамі дзяцей, якія ваявалі за Радзіму нароўні з дарослымі.