Новы праект АТН "На кантролі Прэзідэнта" глядзіце кожную сераду пасля "Панарамы"

30 июля 2018

Добрыя дарогі. Гэта важная частка транзітнага іміджу краіны, унутранага камфорту і галоўнае - бяспекі. Беларусь па якасці пакрыцця - на 68 месцы сярод 148-мі краін. Практычна ўсе рэспубліканскія магістралі краіны атрымалі другое дыханне - пабудавалі МКАД-2. Не дацягваюць дарогі мясцовага значэння. Да дарожнай тэмы Кіраўнік дзяржавы вяртаецца пастаянна. З-за дрэннага палатна некаторыя вёскі адрэзаныя ад нармальнага жыцця - ім недаступныя аптэкі, паліклінікі, магазіны. Аляксандр Лукашэнка даручыў сітуацыю выправіць. Як выконваюцца гэта і іншыя даручэнні Кіраўніка дзяржавы, глядзіце ў новым спецыяльным праекце Агенцтва тэленавін кожную сераду пасля "Панарамы".