Агенцтва тэленавін сёння прапануе тэлепрэм'еру вясны. Вядучы новага праекта "Буйным планам" - намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Марат Маркаў - запрашае да адкрытай размовы людзей, якія маюць непасрэднае дачыненне да падзей у краіне і свеце. Размова - без купюр. Кожны выпуск - эксклюзіў! І першы герой - Кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына. Пра маючыя адбыцца выбары, а таксама пра вялікую палітыку, двайныя стандарты і пра асабістае "Буйным планам". Не прапусціце сёння - адразу пасля "Панарамы".
Новы праект АТН "Буйным планам" глядзіце сёння адразу пасля "Панарамы"
5 мая 2015













