Новы праект Агенцтва тэленавін. "Мой 2018" вачамі людзей розных статусаў і прафесій

24 декабря 2018

Што ж, вось таксама імкліва, як па снежным схіле, мы заязджаем у новы, 2019, у мінулым застаюцца ўзлёты і падзенні, перамогі і паражэнні. У кожнага свая ўласная гісторыя гэтых насычаных 12 месяцаў. Напрыканцы адыходзячага года Агенцтва тэленавін запускае новы праект "Мой 2018" вачамі людзей розных статусаў і прафесій. Сёння мы распавядзем пра юную біятланістку з Навагрудка. Мілена Жарко марыць стаць алімпійскай чэмпіёнкай, і нядзіўна: перад вачамі прыклад яе куміраў - нашых спартсменак. І гэты год прынёс ёй нямала перамог.