Новы пасол Ізраіля ў нашай краіне прыбудзе ў Мінск летам

11 апреля 2016

Гэта сёння паведаміла журналістам Часовы павераны ў справах Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Юлія Рачынскі-Співакоў.

Таксама дыпламат адзначыла, што пасольства ў Беларусі не будзе мяняць свае функцыі і па сумяшчальніцтве курыраваць іншыя краіны. Дыпмісія прадоўжыць работу ў тым жа фармаце, у якім працавала.

Юлія Рачынскі-Співакоў, Часовы павераны ў справах Ізраіля ў Беларусі: "Зусім нядаўна было прынятае рашэнне прэм'ер-міністра Дзяржавы Ізраіль Біньяміна Нетаньяху аб прадаўжэнні місіі дыпламатычнай дзейнасці Ізраіля ў Беларусі. І нашы беларускія калегі нядаўна перадалі нам афіцыйнае паведамленне аб тым, што і беларускае пасольства прадоўжыць сваю дзейнасць у Тэль-Авіве".

Рашэнне прадоўжыць работу дыпмісіі ў Беларусі, увядзенне паміж краінамі бязвізавага рэжыму і іншыя падставы паслужылі нагодай для правядзення ў Беларусі Дзён культуры Ізраіля. Яны пройдуць з 18 красавіка па 19 мая. Розныя выставы і культурныя акцыі будуць арганізаваныя не толькі ў Мінску, але і ў Брэсце, Гродне і Віцебску.