Новы парадак выдзялення льготных крэдытаў на будаўніцтва або набыццё жылля

29 февраля 2016

У Беларусі з 1 сакавіка ўступае ў сілу новы парадак выдзялення крэдытаў на будаўніцтва або набыццё жылля. Нормы замацаваныя ўказам №460. У прыватнасці, тыя, хто пражывае ў інтэрнатах больш чым 10 гадоў, страчваюць права на першачарговае крэдытаванне. І наадварот, дзеці-сіроты, якія раней будавалі жыллё ў парадку агульнай чаргі, змогуць атрымліваць крэдыты і субсідыі ў нечарговым парадку пад 1% гадавых на 40 гадоў. Акрамя таго, для гэтай катэгорыі грамадзян падоўжаныя тэрміны карыстання сацыяльным жыллём да 5 гадоў.

Указ таксама прадугледжвае перавод інтэрнатаў у разрад арэнднага жылля з магчымасцю яго прыватызацыі. Але скарыстацца такім правам змогуць не ўсе катэгорыі грамадзян.