Грамадства

Спампаваць

7 Снежня 2017 18:05

Новы насельнік у сталічным заапарку

Ім стаў малады вярблюд па мянушцы Вася. Яму ўсяго год. Жывёлу прывезлі з Расіі. Зараз наваселец прывыкае да новага дома, пры гэтым паспеў пасябраваць з жыхарамі заапарку. У паўднёвай жывёлы сваё пажыўнае меню, таму супрацоўнікі заапарка нагадваюць, што карміць навасельца строга забаронена.

Дарэчы, вярблюд камфортна адчувае сябе ў зімовае надвор'е дзякуючы цёпламу меху. Жывёла пражывае ў адкрытым вальеры. Абсталяваны для яе і домік з ацяпленнем.

 

Iншыя навіны

Прогноз погоды на 14 декабря  Прагноз надвор’я на 14 снежня  13.12.2017 15:30 / Грамадства Прагноз надвор’я на 14 снежня